BE RU EN

У Беларусі змянілі памер базавай адзінкі

  • 18.11.2024, 13:56

Гэта адаб'ецца на суме штрафаў, стыпендый і некаторых дапамог.

З 1 студзеня 2025 года базавая адзінка ў Беларусі будзе павялічаная да 42 рублёў, згодна з пастановай урада.

Цяпер сума адной базавай адзінкі складае 40 рублёў.

Нагадаем, што папярэдняе падвышэнне адбылося 1 студзеня 2024 года, калі базавая адзінка павялічылася на 3 рублі.

Варта адзначыць, што базавая адзінка адыгрывае важную ролю ў вызначэнні сумы розных штрафаў, дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, а таксама іншых выплат.

Апошнія навіны