BE RU EN

УСУ разбілі бранятанкавы штурм пад Курахавам

  • 18.11.2024, 15:37

Ключавую ролю адыграў танк Leopard 2A4.

УСУ паспяхова адбілі маштабную атаку расейскіх акупантаў на Курахаўскім кірунку. Штурм быў праведзены з выкарыстаннем бранятэхнікі для прыкрыцця наступу пяхоты, якая мела намер захапіць украінскія пазіцыі. Аднак супольная праца ўкраінскіх танкаў, артылерыі і аператараў ударных FPV-дронаў разбурыла планы захопнікаў, піша «Дыялог».

Для адбіцця атакі ўкраінскія сілы выкарыстоўвалі як мінімум адзін асноўны баявы танк Leopard 2A4, які адыграў ключавую ролю ў знішчэнні расейскай бранятэхнікі. Відэа баявой працы з месца падзей было апублікаванае прэс-службай 33-й АМБр і паказвае, як Leopard 2A4 знішчае тэхніку супраціўніка.

Падраздзяленне Нацыянальнай гвардыі Украіны "Гострі картузи", якое таксама дзейнічае на гэтым адцінку фронту, прадэманстравала кадры згарэлай расейскай тэхнікі і ліквідаваных салдат ворага. Цяжкія баі на гэтым адцінку фронту працягваюцца, але дзякуючы зладжаным дзеянням УСУ атака расейскіх войскаў была паспяхова адбітая.

Апошнія навіны