Экспэрт патлумачыў, чаму Расеі давядзецца самой спыніць вайну
- 18.11.2024, 16:56
Крах эканомікі РФ ужо вельмі блізкі.
Крах эканомікі краіны-агрэсаркі Расеі, як перакананы вайсковы экспэрт, палкоўнік запасу Алег Жданаў, ужо вельмі блізкі. Стан расейскай эканомікі на сённяшні дзень ён апісаў у эфіры YouTube канала "Фабрыкі навін".
На думку Жданава, праз пастанову адкрыта пастаўляць зброю Расеі Кітай апынуўся перад спецыфічным выбарам.
«Самае галоўнае, што Еўропа адразу ж адрэагавала. Сказалі, што будуць санкцыі супраць кітайскіх кампаній, якія пастаўляюць тавары на еўрапейскі рынак, таму Пекіну варта задумацца: ці еўрапейскі рынак, ці беспілотнікі для Расейскай Федэрацыі. Злучаныя Штаты таксама сказалі, што тэрмінова рыхтуюць пакет санкцый супраць Кітая за пастаўкі дронаў расейскім войскам для ўдараў па Украіне», - кажа экспэрт.
Як успомніў Алег Жданаў, краіны G7 зрабілі сумесную важную заяву.
«Яны будуць накладваць санкцыі і павялічваць выдаткі Расейскай Федэрацыі за яе ўварванне ва Украіну, і паабяцалі падтрымліваць Кіеў столькі, колькі гэта будзе неабходна. Гэта супольная заява краін «Вялікай сямёркі», таму падтрымка застаецца», - парадаваў украінцаў добрымі навінамі ваенны экспэрт.
Акрамя гэтага, палкоўнік запасу падкрэсліў, што ў Расеі зараз інфляцыя абскакала ўсё і ўся, цэны растуць, стаўку Цэнтрабанк Расеі падымае яшчэ на 3,5%.
«Гэта будзе ўвогуле рэкорд. Сёння 21%, і ўжо яны не могуць крэдытаваць сваю эканоміку, то цяпер на 3,5% хочуць падняць яшчэ уліковую стаўку. Гэта ўжо можна сказаць, што адбываецца калапс фінансавай сістэмы», - рэзюмаваў экспэрт.