У Беларусі змянілі памер базавай велічыні
- 18.11.2024, 17:07
Гэта адаб'ецца на памерах штрафаў, стыпендый і некаторых дапамог.
З 1 студзеня 2025 года базавая велічыня ў Беларусі будзе павялічаная да 42 рублёў, згодна з пастановай ураду.
Цяпер памер адной базавай велічыні складае 40 рублёў.
Нагадаем, што папярэдняе павышэнне адбылося 1 студзеня 2024 года, калі базавая велічыня павялічылася на 3 рублі.
Варта адзначыць, што базавая велічыня выконвае важную ролю ў вызначэнні памераў розных штрафаў, дапамог, стыпендый, падаткаў і збораў, а таксама іншых выплатаў.