BE RU EN

Беларускія навукоўцы выгадавалі пшаніцу фіялетавага колеру

  • 18.11.2024, 18:15

Над яе стварэннем працавалі больш за 10 гадоў.

Беларускія навукоўцы прапанавалі новы гатунак фіялетавай пшаніцы пад назвай «Стэфа». Распрацоўка гэтага гатунку вялася ў Навукова-практычным цэнтры земляробства ў Жодзіне цягам больш як дзесяці гадоў.

Сёлета гатунак «Стэфа» прадэманстраваў уражлівы ўраджай, склаўшы амаль 90 цэнтнераў з гектара. Алена Даўгова, загадчыца аддзела біяхіміі і біятэхналогіі НПЦ земляробства НАН Беларусі, адзначыла, што фіялетавая пшаніца багатая на антацыяны – рэчывы, якія спрыяюць даўгалеццю і дапамагаюць у абароне ад анкалагічных захворванняў.

Рэцэптура для вытворчасці прадуктаў на аснове гэтай пшаніцы будзе распрацоўвацца ў НПЦ харчавання.

Апошнія навіны