МЗС Беларусі запанікаваў праз санкцыі ЕЗ
- 18.11.2024, 19:28
Прадстаўнік МЗС скардзіўся на санкцыі Нямеччыны.
У Міністэрстве замежных справаў назвалі сумным тое, што многія ў ЕЗ выбралі небяспечную логіку санкцый і канфрантацыі з Беларуссю. Пра гэта, піша БелТА, кіраўнік управы Еўропы МЗС Канстанцін Чыжык заявіў 18 лістапада на 12-й сустрэчы прадстаўнікоў гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Нямеччыны.
Чыжык зазначыў, што апошнія два гады былі складанымі для супрацоўніцтва і кантактаў. Сярод іншага, прадстаўнік МЗС сказаў:
– На нашу думку, сумна, што шмат хто ў Еўразвязе і, на жаль, таксама ў Нямеччыне зрабіў выбар на карысць небяспечнай і безнадзейнай логікі канфрантацыі і санкцыйнага ціску ў дачыненні да Беларусі.