Прэзідэнтка Грузіі пастанавіла падаць у суд пасля вынікаў выбараў
- 18.11.2024, 20:02
Праз масавыя парушэнні таямніцы галасавання.
Прэзідэнтка Грузіі Саламэ Зурабішвілі мае намер звярнуцца ў Канстытуцыйны суд праз масавыя парушэнні таямніцы галасавання на парламенцкіх выбарах 26 кастрычніка, паведамляе Mtavari.
«Заўтра раніцай я падам пазоў у Канстытуцыйны суд пра парушэнне двух канстытуцыйных прынцыпаў, якія называюцца парушэннем таемнасці і ўніверсальнасці», – сказала прэзідэнтка.
Зурабішвілі перад сваёй заявай сустрэлася з лідарамі апазіцыйных партый – Ніка Гварамія і Эленэ Каштарыя з «Кааліцыі за перамены», а таксама з лідарамі кааліцыі «Моцная Грузія» Мамука Хазарадзэ і Бадры Джапарыдзэ.