BE RU EN

У Маскве на білборд залез мужчына з абразлівым для Пуціна плакатам

  • 18.11.2024, 20:23

Фотафакт.

У сталіцы Расеі Маскве мужчына залез на рэкламны шчыт і разгарнуў там надпіс, на якім дыктатар РФ Уладзімір Пуцін названы абразлівым словам. Пра гэта 18 лістапада паведамляе Telegram-канал «Асцярожна, навіны».

Надпіс, фота якога публікуе паблік, абвяшчае: «Пуцін, дзе ты, ****, вызвалі мне месца».

У пасце пазначана, што інцыдэнт адбыўся на праспекце Акадэміка Сахарава, дзе на білборд залез мужчына ў каптуры і масцы. Ён разгарнуў плакат на шчыце і ўзяў у рукі ліст з надпісам «Пуцін».

Відавочца расказаў «Асцярожна, навіны», што заўважыў мужчыну блізу 16-й, а калі зноў апынуўся ў тым раёне праз 40 хвілінаў, мужчына знік, плакат яшчэ вісеў, а ўнізе вартавалі супрацоўнікі паліцыі.

Апошнія навіны