BE RU EN

Дальнабойныя ўдары ўглыб РФ: ЗША адказалі Пяскову, Захаравай і Салаўёву

  • 19.11.2024, 10:23

Навіна выклікала нервовую рэакцыю ў Крамлі.

Пастанова Белага дома наконт дальнабойных удараў амерыканскімі ракетамі па Куршчыне - гэта “мяккі адказ” на эскалацыю Расеяй выкарыстання войскаў КНДР у вайне супраць Украіны.

Аналітыкі з Інстытута вывучэння вайны прааналізавалі рэакцыю Крамля на дазвол з боку ЗША біць углыб РФ дальнабойнымі ракетамі ATACMS.

Учора ў прэс-службе Пуціна заявілі, што такая пастанова Байдэна - гэта “падліванне алею ў агонь”. Удары УСУ амерыканскімі ракетамі па тэрыторыі РФ - гэта “новы віток напружанасці”. Пяскоў таксама паўтарыў словы Пуціна аб тым, што такі дазвол з боку ЗША - прамое ўцягванне краін NАТО ў вайну.

Афіцыйная прадстаўніца МЗС РФ Марыя Захарава таксама прыгадала вераснёўскія словы Пуціна аб дальнабойнай зброі. Таксама яна заявіла, што адказ РФ будзе "адэкватным і адчувальным". З аналагічнымі заявамі выступілі дэпутаты Дзярждумы РФ і сэнатары Савета федэрацыі РФ.

Пры гэтым асобныя палітыкі і прапагандысты Крамля нагадалі, што ў Белым доме яшчэ не выступілі з афіцыйнай заявай наконт удараў амерыканскай зброяй па тэрыторыі РФ.

Так, Захарава і Салаўёў заявілі, што заходняя прэса незразумела на каго спасылаецца ў навінах наконт дальнабойных удараў па РФ. Таксама вядома, што ні Кіеў, ні Вашынгтон афіцыйна не пацвердзілі інфармацыю аб дальнабойных ударах углыб РФ. Вядома толькі тое, што ў ЗША занепакоеныя уцягваннем войскаў з КНДР у вайну супраць Украіны.

Яшчэ 17 лістапада прэзідэнт Украіны ў вечаровым відэазвароце таксама афіцыйна не пацвердзіў навіны СМІ аб дальнабойных ударах. Пры гэтым ён таксама заявіў, што такія рэчы не анансуюцца, а “ракеты скажуць самі за сябе”.

Прадстаўнік Савета нацыянальнай бяспекі ЗША таксама не пацвердзіў навіны СМІ аб дазволе Украіне біць амерыканскімі ракетамі па РФ. Пры гэтым Джонатан Файнер заявіў, што Крэмль ўчыніў чарговы масаваны абстрэл Украіны ўночы 17 лістапада. Файнер даў зразумець Пяскову, што агонь быў "запалены", калі Пуцін уварваўся ва Украіну.

Апошнія навіны