BE RU EN

Аўтамабіль разарвала на часткі: з'явілася відэа моманту ліквідацыі топ-капітана Чарнаморскага флоту РФ

  • 19.11.2024, 11:27

Ён загадваў біць ракетамі па Украіне.

У сацсетках з'явілася відэа, дзе бачны момант выбуху аўтамабіля начальніка штаба - першага намесніка камандзіра Азоўскага ваенна-марскога раёна Чарнаморскага флоту Расеі капітана Валерыя Транкоўскага. Джып з капітанам узарваўся 13 лістапада ў акупаваным Севастопалі на паркоўцы каля крамы па вуліцы Тараса Шаўчэнкі, перадае «Обозреватель».

Вядома, што ў выніку выбуху расейскаму капітану адарвала ногі, ён сканаў ад страты крыві.

Варта адзначыць, што раней у Службе бяспекі Украіны пацвердзілі ліквідацыю кіраўніка штаба ракетных караблёў Чарнаморскага флоту РФ у Севастопалі. Там заявілі, што знішчэнне ваеннага злачынца, які мае дачыненне да абстрэлаў Украіны, зроблена сіламі Службы.

Менавіта Транкоўскі аддаваў загады на пускі крылатых ракет з акваторыі Чорнага мора па цывільных аб'ектах ва Украіне. На ягоны загад акупанты ўдарылі па Вінніцы ў ліпені 2022 года ракетамі “Калібр”: тады загінулі 29 мірных жыхароў горада. Ён таксама быў датычны да шматлікіх атак па Адэсе.

Прапагандысты ў РФ заяўлялі, што перад падрывам аўтамабіля за Транкоўскім сачылі на працягу сямі дзён. Самаробнае выбуховае прыстасаванне, закладзенае пад дно аўтамабіля, было актываванае дыстанцыйна.

Апошнія навіны