Колькасць легкавікоў на польскай мяжы вырасла да 500
- 19.11.2024, 11:24
Якая сітуацыя склалася ў пунктах пропуску на раніцу аўторка.
На раніцу аўторка, паводле інфармацыі Памежнага камітэта, колькасць аўтамабіляў на польскай мяжы на пераходзе «Берасце» ўзрасла да 500. У той жа час, чэргаў з аўтобусаў не назіраецца.
Што да межаў Літвы і Латвіі, то там таксама адсутнічаюць чэргі як для аўтамабіляў, так і для аўтобусаў.