«Уся прадукцыя пайшла на Расею»
- 19.11.2024, 12:18
Беларусы застаюцца без малочных прадуктаў.
У Беларусі пачаліся праблемы з даступнасцю якаснай малочнай прадукцыі. Пра гэта сайту Charter97.org распавяла чытачка:
- Раніца ў нас з мужам пачынаеце з забегу па крамах (балазе, мы пенсіянеры і можам сабе гэта дазволіць). Зранку, прынамсі, ёсць надзея набыць добрыя і недарагія малочныя вырабы.
Заходзім у краму і бачым, што ні ляхавіцкага малака, ні масла ўжо няма. Няўжо спазніліся?! Пасля прыходзіць думка, можа, мы параніліся і малочныя прадукты яшчэ не прывезлі!?
Пытаюся ў прадавачкі пра прычыну адсутнасці патрэбных нам тавараў. Адказ нас уразіў.
- Не, - кажа,- не прывозілі і не прывязуць.
- А дзе ж яно падзелася? Няўжо каровы не дояцца?
- Не, з каровамі ўсё добра, але ўся прадукцыя пайшла на Расею. Хіба вы не чулі, што там масла знікла?! Вось і пагналі ўсю прадукцыю туды.
Ніхто ж пра народ не думае. А як думаць, калі для дыктатар існуе толькі “народзец”. А “народзец” і на сыроватцы перакідаецца. Масла ж прадаюць толькі 60% тлустасці, а малако — 1,5%.
То мы пакуль і не бяром. Чакаем, мо што зменіцца на лепшае. Купляем дарагое пастэрызаванае малако з думкай: “Калі ўжо гэты абсурд закончыцца?...”