У Беластоку пройдзе бенефіс беларускай пісьменніцы Міры Лукшы
- 19.11.2024, 17:40
Яна адзначае 50 год творчай дзейнасці.
Міра Лукша — беларуская паэтка, журналістка, перакладчыца, лаўрэатка літаратурнай прэміі Прэзідэнта горада Беластока імя Веслава Казанецкага і ўзнагароды Сусветнага дня паэзіі ЮНЕСКА за «паказ шматкультурніцкай паэтычнай малой радзімы і папулярызацыю славянскай паэзіі праз пераклады».
Творчы вечар «Мая душа гаворыць з вашай», прысвечаны 50-годдзю творчай дзейнасці беларускай пісьменніцы, пройдзе 29 лістапада ў Беластоку. Яго арганізуе Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку.
Мерапрыемства адбудзецца ў «Klub Fama» а 18:00.
Беласток, 29 лістапада, «Klub Fama» (ul. Legionowa 5), 18:00