«Спалох у расейцаў сур'ёзны»
- 19.11.2024, 13:15
Што вядома пра паразу 67-га арсенала ГРАУ ў Бранскай вобласці.
Палкоўнік запасу УСУ, пілот-інструктар Раман Світан пракаментаваў у эфіры Radio NV дазвол на ўдары па тэрыторыі РФ дальнабойнай зброяй і ці маглі ўжо УСУ ракетамі ATACMS 19 лістапада стукнуць па 67-арсенале ГРАУ ў Бранскай вобласці:
- Сёння расейскія паблікі пачалі распаўсюджваць інфармацыю аб тым, што ўдар па 67-ым складзе ГРАУ, які быў нанесены ўкраінскімі Узброенымі сіламі, ужо быў з выкарыстаннем ATACMS. Прычым [ёсць] відэа-пацвярджэнне, можна казаць як мінімум пра рэактыўны заход ракеты. А гэта крыху больш за 100 кіламетраў ад нашай мяжы, праўда, не Курская, а Бранская вобласць (была інфармацыя, што далі дазвол біць толькі па Курскай вобласці - Рэд.).
На 67-й складзе ГРАУ размешчаны [карэйскія балістычныя ракеты] КN-23, як мяркуецца, плюс іранскія ракеты. [Гэта] расейскі стратэгічны склад галоўнай ракетна-артылерыйскай управы. Расея [яго] выкарыстоўвае і ў якасці так званага транзітнага склада. Гэта значыць ідзе разгрузка цягнікоў, пагрузка на больш дробныя сродкі перамяшчэння. Натуральна, як толькі наша выведка вызначае дастатковую колькасць на паверхні боепрыпасаў, туды ідзе сродак знішчэння. Перад гэтым мы нанеслі ўдар беспілотнікамі.
Вось зараз расейцы ўжо з перапалоханымі вачамі кажуць аб тым, што ATACMS пайшлі на Бранскую вобласць, чаму не на Курскую? У іх ужо нават гэтая градацыя ёсць: дазволілі па Курскай біць, а ATACMS пайшлі на Бранскую вобласць.
Але зноў жа, рэальнага пацвярджэння пакуль няма. Хоць спалох у расейцаў даволі сур'ёзны наконт прыняцця гэтай пастановы (біць па тэрыторыі РФ - Рэд.). Яна хутчэй за ўсё прынятая. Таму што занадта шмат кіраўнікоў даволі высокага ўзроўню яе пацвердзілі, пачынаючы ад [вярхоўнага прадстаўніка Еўразвязу ў замежных справах] Жазэпа Барэля і заканчваючы некаторымі, у тым ліку, амерыканскімі прадстаўнікамі.
Таму я думаю, неўзабаве мы працу гэтых ракет убачым. Лепш бы, канешне, было наадварот: спачатку работа ракет, пакуль расейцы спалі, а потым ужо пацвярджэнне. Але часам здараецца так званы фальш-старт. Дарма, вядома, зрабілі зліў гэтай інфармацыі, але будзем працаваць з тым, што ёсць.
Трэба зразумець: гэта толькі Курская вобласць ці гэта будзе вызначэнне чыста па далёкасці выкарыстання сродкаў знішчэння?
І зноў жа, якія ракеты? ATACMS ёсць і 150-кіламетровыя, і 300-кіламетровыя, розная баявая частка. Ёсць і касетная баявая частка ракеты М39, М39А1, аскепкава-фугасная. Ёсць гэтыя пытанні.
На гэтым этапе, я мяркую, трэба проста пачакаць. Я думаю, да канца гэтага тыдня ўжо будзе дакладна зразумела, якая колькасць ракет і па якіх цэлях мы будзем іх выкарыстоўваць.