BE RU EN

СБУ ліквідавала ў Адэсе агентурную групу ФСБ, якая рыхтавала тэракты па ўсёй Украіне

  • 19.11.2024, 14:31

Падрабязнасці.

Служба бяспекі Украіны і Нацыянальная паліцыя выкрылі ў Адэсе агентурную групу ФСБ РФ, якую стварылі для ўчынення тэрактаў па ўсёй Украіне.

Пра гэта паведаміла прэс-служба СБУ ў сераду, 19 лістапада.

Адзначаецца, што ў склад групы ўваходзілі трое мясцовых жыхароў. Найбліжэйшым часам яны рыхтавалі падрыў самаробнай выбухной прылады са шматлікімі чалавечымі ахвярамі на поўдні Украіны.

Са звестак следства, фігурантам удалося ажыццявіць адзін падрыў у Кіеве, пасля якога зламыснікаў затрымалі па "гарачых слядах".

У гэтым месяцы 17-гадовы расейскі агент прыбыў у Кіеў, дзе заклаў выбухоўку паблізу будынка аднаго з дзяржаўных органаў Украіны. Выбухоўка была нашпігаваная цвікамі і шрубамі, а прыводзілася ў дзеянне модулем дыстанцыйнага кіравання.

Хлопец хаваўся ў арандаваных кватэрах сталіцы, а пасля цягніком вярнуўся ў Адэсу для ўчынення новых тэрактаў. Праваахоўнікі затрымалі агента РФ "на гарачым", калі ён набыў хімічныя складнікі і элементы для вырабу яшчэ адной выбухоўкі.

Падчас аперацыі таксама былі затрыманыя яго суўдзельнікі - двое адэсітаў ва ўзросце 15 і 20 гадоў, якія падлілі аддзяленні Укрпошты ў Адэсе і Мікалаеве.

Расследаванне ўстанавіла, што ўсе трое фігурантаў дыстанцыйна "замыкаліся" на аднаго расейскага куратара, у поле зроку якога трапілі ў Telegram-каналах у пошуку лёгкіх "заробкаў".

Агенты распрацоўвалі і "ўзгаднялі" з ім планы тэрактаў, а таксама на яго інструкцыі выраблялі лёгкаўзгаральныя сродкі і выбуховыя прылады.

Праваахоўнікі паведамілі затрыманым аб падазрэнні паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса Украіны:

ч. 1 арт. 258 (тэрарыстычны акт);

ч. 2 арт. 194 (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, учыненае шляхам падпалу, выбуху або іншым агульнанебяспечным спосабам).

Двое фігурантаў знаходзяцца пад вартай. Разглядаецца пытанне аб прыцягненні да адказнасці непаўналетняга ўдзельніка варожай групы. Зламыснікам пагражае да 10 гадоў турмы.

Апошнія навіны