СМІ: Салаўёў замовіў забойства вядомага расейскага Z-блогера з Данецка
- 19.11.2024, 15:05
На гэтым канфлікт прапагандыстаў не скончыўся.
Унутраныя канфлікты сярод расейскіх прапагандыстаў і Z-блогераў усё больш актыўна выходзяць на паверхню.
Саюзнік Стралкова-Гіркіна блогер Міхаіл Палынкоў расказаў, як галоўны рупар расейскай ТВ Салаўёў замовіў забойства іншага вядомага Z-блогера Уладзіміра Грубніка (вядомага як «Призрак Новороссии») Грубнік раней жыў у Адэсе, аднак пасля ўцёк у акупаваны Данецк».
Грубнік блізка сябруе з калабаранткай Манцян, якая таксама актыўна варагуе з Салаўёвым. У сваім відэазвароце Палынкоў расказаў, што канфлікт паміж Салаўёвым і Грубнікам зайшоў так далёка, што разглядалася арганізацыя фізічнай ліквідацыі апошняга.
Каб урэгуляваць сітуацыю і «супакоіць» Салаўёва, яму прапанавалі ў якасці кампенсацыі статус «героя ДНР».
Фрагмент відэа апублікаваў украінскі журналіст Дзяніс Казанскі ў Telegram-канале.
Аднак канфлікт на гэтым не скончыўся. Палынкоў сцвярджае, што Салаўёў пераключыў сваю ўвагу на яго самога. Са слоў блогера, Салаўёў патрабуе ад расейскіх сілавікоў і вайсковай паліцыі ягонага арышту за дэзертырства.
Год таму Палынкоў уцёк з фронту і асеў у Падмаскоўі, і цяпер яго пагражаюць даставіць у так званую «ДНР».
Казанскі, публікуючы гэтае відэа, пракаментаваў сітуацыю: «Расейскі свет ва ўсёй красе. Хворыя на галаву псіхапаты пажыраюць адзін аднаго».