Экспэртка ў нерухомасці расказала, як у Беларусі знайсці добрую кватэру на другасным рынку
- 19.11.2024, 14:59
Ёсць крытэр, на які трэба звярнуць увагу найперш.
Незалежная экспертка ў нерухомасці Наталля Літоўская расказала, чаму ў Беларусі складана знайсці добры варыянт для куплі другаснага жылля. На ейную думку, у гэтым пытанні на першы план заўсёды выходзяць дзве рэчы: цана і рамонт. Ці кошт за той рамонт, які прапануюць прадаўцы. Нягледзячы на тое, што прапаноў на рынку нерухомасці дастаткова, менавіта гэта заводзіць у тупік. Што ж рабіць?
Са слоў экспэрткі, гаспадары высока ацэньваюць рамонт, бо памятаюць, якіх сіл і грошай ім гэта каштавала 10-15 гадоў таму. Аднак праблема ў тым, што рамонты устараваюць і патэнцыйныя пакупнікі лагічна не настроены пераплачваць. Выйсце з гэтай сітуацыі Наталля Літоўская бачыць такое:
«Перастаньце глядзець на якасць рамонту дзе-небудзь, акрамя санвузлоў: іх задорага перарабляць. Астатняе пераробіце даволі нядорага. І выбірайце кватэру паводле планіроўкі, віду з акна, інфраструктуры вакол дома. Рамонт, паўтаруся, прасцей рабіць пад сябе».