Камандзір чачэнскага войска спецыяльнага прызначэння «Ахмат» заклікаў «расейскіх братоў» нараджаць
- 19.11.2024, 15:30
Замест думак пра "СВА".
Намеснік начальніка галоўнай вайсковай-палітычнай управы Мінабароны Расеі і камандзір чачэнскага войска спецыяльнага прызначэння "Ахмат" Апці Алаўдзінаў запісаў відэа, у якім заклікаў расейцаў "пачаць нараджаць". Увагу на ролік звярнула "Агенцтва".
Сваё відэа Алаўдзінаў запісаў падчас сустрэчы з прапагандыстам Аляксандрам Малькевічам і ягонай жонкай Ангелінай.
- Дэмаграфічная сітуацыя ў краіне рэальна патрабуе таго, каб нашы расейкія браты нараджалі. Я вось сёння быў у адной з вышэйшых навучальных устаноў горада Курска, там таксама хлопцам казаў, што ім трэба нараджаць, - заявіў Алаўдзінаў, які пасля ўварвання УСУ ў Курскую вобласць стаў асноўным спікерам Мінабароны Расеі на гэтым адцінку фронту.
Камандзір "Ахмата" дадаў:
- Расейцы, пачніце нараджаць! Нараджайце дзяцей, калі ласка, гэта нам трэба. Гэта наша стратэгічная задача №1. Не думайце пра СВА.