Польшча прыстрашыла закрыць усе консульствы Расеі
- 19.11.2024, 16:42
І паставіла ўмову.
Пуцін вядзе гібрыдную вайну з Захадам, і краіны ЕЗ пачынаюць разумець, што змагацца з нябачным супраціўнікам трэба не толькі выведчыкам.
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў у аўторак, што калі Расея не перастане рыхтаваць і чыніць дыверсіі ў Еўропе, польскія ўлады закрыюць усе яе консульствы ў краіне. Як перадае The Guardian, Сікорскі заявіў:
Я ўжо закрыў консульства ў Познані. Калі яны [Расея] не спыняцца, мы закрыем і ўсе астатнія.
Для правядзення дыверсій расейскія шпіёны часта вярбуюць агентаў, у тым ліку з крымінальнікаў і прыезджых, і больш за ўсё такіх было арыштавана якраз у Польшчы. У канцы кастрычніка ўлады ўжо закрылі консульства ў Познані; якраз перад гэтым адбыўся суд на 51-гадовым грамадзянінам Украіны, які быў наняты, каб падпаліць завод лакафарбавых вырабаў ва Уроцлаве.
Сікорскі тады заявіў: «Як міністр замежных спраў, я маю інфармацыю аб тым, што Расейская Федэрацыя стаіць за спробамі дыверсій у Польшчы і супольных краінах. У сувязі з гэтым мы адклікалі сваю згоду на працу расейскага консульства ў Познані». Міністр дадаў, што пакуль Варшава не высылае расейскага амбасадара, бо тады Масква зробіць тое ж самае. Але калі дыверсіі і акты сабатажу працягнуцца, "нельга выключаць" і высылкі амбасадара, дадаў міністр.
Генеральныя консульствы ў Расеі яшчэ засталіся ў Кракаве і Гданьску.