BE RU EN

У Курскай вобласці дроны УСУ знішчылі штурмавую групу РФ

  • 19.11.2024, 17:26

За лічаныя хвіліны.

У Курскай вобласці РФ пяць FPV-дронаў украінскіх абаронцаў выявілі і знішчылі штурмавую групу ворага, спыніўшы атаку.

Як паведамілі ў аўторак, 19 лістапада, у падраздзяленні выведвальна-ўдарных беспілотных авіяцыйных комплексаў (РУБпАК) Pentagon 225-га асобнага штурмавога батальёна (АШБ), штурмавая варожая група была «ўжо ў дарозе», але выведвальныя дроны яе знайшлі.

«Задача была дакладная: знайсці, спыніць, не даць дайсці», - пракаментавалі ў падраздзяленні апублікаванае відэа.

Акупантаў «сустрэлі» 5 FPV-дронаў падраздзялення РУБпАК Pentagon 225 АШБ. Са слоў байцоў, беспілотнікі «сапраўды па каардынатах пачалі знішчэнне яшчэ да таго, як штурмавікі маглі наблізіцца да нашай пяхоты».

«За некалькі хвілін групу атакі проста разабралі», - адзначылі ўкраінскія абаронцы, наглядна дэманструючы працу выведвальных дронаў.

Гэта не проста тэхніка, падкрэсліваюць у падраздзяленні, а сінэргія чалавечага розуму і тэхналогій, дзякуючы якой варожы напад быў спынены на раннім этапе.

Апошнія навіны