Такога не было апошнія 30 гадоў»
- 19.11.2024, 18:04
Расея нарошчвае магутнасці па вытворчасці рухавікоў для ракет.
Краіна-агрэсарка Расея вядзе будаўнічыя работы на пяці заводах, дзе вырабляюць цвёрдапаліўныя ракетныя рухавікі. Аб гэтым сведчаць звесткі спадарожнікавых здымкаў, зробленых Maxar Technologies у ліпені, верасні і кастрычніку 2024 года.
Навуковы супрацоўнік Міжнароднага інстытута стратэгічных даследаванняў (IISS) Фабіян Гінц з дапамогай гэтых здымкаў прааналізаваў расейскія вытворчыя плошчы. Яго блог з вынікамі даследавання апублікаваны на сайце IISS у панядзелак, 18 лістапада.
Са слоў Гінца, амерыканскія чыноўнікі называюць гэта «самым амбіцыйным пашырэннем вайсковай вытворчасці з часоў СССР».
Спадарожнікавыя выявы паказваюць на тое, што будаўнічыя працы вядуцца на некалькіх аб'ектах. Магчымая таксама мадэрнізацыя закінутых савецкіх прадпрыемстваў і збудаванне новай інфраструктуры, гаворыцца ў аналізе.
Вытворчасць цвёрдапаліўных ракетных рухавікоў размешчаная ў Алтайскім краі, Растове-на-Доне, паблізу Масквы, Санкт-Пецярбурга, а таксама ў Пермі.
«Такая дзейнасць заслугоўвае ўвагі, бо цягам апошніх 30 гадоў яе не было. Толькі ў 2023 годзе, праз тры дзесяцігоддзі пасля распаду СССР, былі зафіксаваныя істотныя інвестыцыі ў сферы пашырэння і мадэрнізацыі», - адзначае Фабіян Гінц.