BE RU EN

Памежнікі пачнуць браць адбіткі пальцаў замежнікаў, якія заязджаюць у Беларусь

  • 19.11.2024, 19:05

Беларускія памежнікі спаслаліся на «ваенна-палітычную» абстаноўку.

Беларускія памежнікі могуць пачаць рабіць дактыласкапію замежнікам пры іх уездзе ў Беларусь, паведамляе БелТА.

Напрыклад, у ДПК сказалі, што ў Беларусі супрацоўнікам пагранслужбы могуць надаць права ажыццяўляць дактыласкапіяванне іншаземцаў пры іх уездзе ў краіну. У прынцыпе зараз рыхтуецца карэкціроўка заканадаўства ў кантэксце сучасных выклікаў і пагроз, якія ўзнікаюць.

- Гэта звязанае з ваенна-палітычнай абстаноўкай, якая склалася на нашых рубяжах, - пракаментаваў начальнік юрыдычнай управы Дзяржпагранкамітэта Андрэй Куксаў.

Прадугледжваецца, што, калі беларускія пагранічнікі будуць ажыццяўляць дактыласкапаванне пэўнай катэгорыі іншаземцаў пры іх уездзе ў Беларусь, гэта ўзмацніць таксама паўнамоцтвы ДПК у плане забеспячэння пагранбяспекі.

- Цяпер мы праводзім эксперымент у гэтым пытанні, - удакладніў ён.

І дадаў, што калі ініцыятыву падтрымаюць дэпутаты, то дактыласкапіраванне будзе прапісана і ў заканадаўстве, адпаведна, стане функцыяй памежнікаў.

Прадстаўнік ДПК таксама распавёў, што "дэпутаты" падтрымалі прапанову аб пашырэнні пераліку дакументаў, на падставе якіх грамадзяне могуць знаходзіцца ў пагранзоне.

Апошнія навіны