На памежнай заставе пад Берасцем загінуў салдат тэрміновай службы
- 19.11.2024, 20:41
Ён быў мабілізаваны ў красавіку 2024 года.
Раніцай 18 лістапада на тэрыторыі памежнай заставы «Церабунь» у Берасцейскім раёне знайшлі цела вайскоўца 2002 года нараджэння, паведамляе Берасцейская памежная група.
Шараговец быў мабілізаваны ў красавіку 2024 года і праходзіў службу ў Берасцейскай памежнай групе.
У прэс-рэлізе Берасцейскай памежнай групы гаворыцца пра магчымае самагубства.
На месцы працуе следча-аператыўная група. Прычыны здарэння высвятляюцца.