Больш за 100 БПЛА вынікова атакавалі Расею
- 2.11.2024, 9:30
Палкоўнік УСУ раскрыў эфект ад масаванага налёту.
Сілы абароны Украіны ў ноч з 31 кастрычніка на 1 лістапада выпусцілі па Расеі больш за 100 БПЛА. Атака была дзейснай, таму што гукі прылётаў было чуваць нават ва Уфе.
Палкоўнік запасу УСУ, лётчык-інструктар, ваенны эксперт Раман Світан у штодзённай ваеннай зводцы на «24 Канале» расказаў, што расейцы, як заўсёды, зрабілі справаздачу аб адбіцці нападу, але траплянні дакладна былі.
Світан адзначыў, што мерапрыемствы былі ў Крыме і па вялікай колькасці расейскіх абласцей, у тым ліку Уфе.
«Цягам дня Генштаб УСУ пацвердзіць паразы. OSINT прагледзіць здымкі і раскажа, куды гэтая сотня дронаў заляцела. Правільная пісьменная пабудова атакі – у адзін момант больш за 100 БПЛА праходзяць расейскую СПА і адрываюць яе ўвагу.
Ударныя БПЛА ў такім рэжыме прайшлі і выканалі баявую задачу. Ва Уфе ёсць ваенныя заводы. Там ёсць шмат вытворчасцяў у прапампоўванні і перапрацоўцы нафты», – адзначыў палкоўнік запасу УСУ.