У Лаўрова «прыгарэла» праз дапамогу Турцыі Украіне
- 2.11.2024, 11:17
Міністр краіны-агрэсаркі заявіў, што «здзіўлены».
Міністр замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў раскрытыкаваў Турцыю праз тое, што Анкара пастаўляе ўзбраенне Кіеву.
У інтэрв'ю газеце Hurriyet ён заявіў, што «здзіўлены такой сітуацыяй».
«Турэцкую зброю выкарыстоўваюць Узброеныя сілы Украіны для знішчэння расейскіх вайскоўцаў і цывільных асобаў. Беручы да ўвагі заяву турэцкага боку, што ён гатовы прапанаваць паслугі пасярэдніка, такая сітуацыя не можа не выклікаць здзіўлення», – заявіў Лаўроў.