Адзін снайпер УСУ знішчыў экіпажы двух БТР-82А ў Курскай вобласці
- 2.11.2024, 12:55
Відэа бою.
1 лістапада ў ССА УСУ даказалі, што «і адзін у полі воін», прадэманстраваўшы бой украінскага снайпера супраць двух экіпажаў БТР-82А ў Курскай вобласці.
Акупанты патрапілі ў засаду і былі вымушаныя спыніць бронетранспарцёры, там іх чакаў стралок UA_REG TEAM 8-га палка ССА, які і адкрыў агонь па ворагу.
Як можна заўважыць на відэа ў Telegram-канале ССА, спецназавец робіць не менш за 7 стрэлаў, кожны раз падбіваючы новую цэль.
8-ы полк спецыяльнага прызначэння ССА імя Князя Ізяслава Мсціслававіча існуе з 1992 года. З 2004 года базуецца ў Хмяльніцкім. Полк браў удзел у міратворчых місіях у Іраку, Сьера-Леонэ і Ліберыі. З 2014 года ўдзельнічаў у аперацыях у зоне АТА. З 2022 года за гераізм, праяўлены ў ходзе баёў з войскам РФ, 8-ы полк ССА атрымаў ганаровую ўзнагароду «За мужнасць і адвагу».