Вайсковец РФ з нашумелага відэа з Селідава стаў «грузам 200»
- 2.11.2024, 13:44
Нядоўга цешыўся.
Адзін з сімвалаў расейскай акупацыі Селідава – вайсковец УС РФ Генадзь Стаянаў, – знішчаны. Пра ягоную ліквідацыю з'явілася інфармацыя ў Z-пабліках, паведамляе «Дыялог.UA».
Стаянаў быў у складзе групы УС РФ, якая адной з першых прарвалася ў цэнтр украінскага Селідава, што на Данбасе. Відэа, на якім ён радаваўся захопу ўкраінскага горада на фоне знішчаных будынкаў, набыло вялікую папулярнасць у расейскіх ультрапатрыётаў.
«Перамога, родны! Мы проста ўзялі гэты горад! Гэта нашае, роднае стала! Вярнулася! Вярнулася ў нашу краіну Расеюшку. Ніякі горад перад намі не выстаіць», – крычаў расейскі акупант у роліку.
Аднак сам 26-гадовы акупант неўзабаве «не выстаяў» перад украінскім ударным дронам. У мінулую сераду, 30 кастрычніка, ён быў ліквідаваны Сіламі абароны Украіны.
Характэрна, што навіну пра знішчэнне Стаянава большасць раейскіх Z-каналаў праігнаравала. Сваю задачу ён выканаў і больш не ўяўляе для расейцаў ніякай цікавасці.