Украінскія марпехі ў Данецкай вобласці затрафеілі новы расейскі танк Т-72
- 2.11.2024, 15:11
Свежы трафей паказалі на відэа.
Украінскія ваяры на фронце не толькі «дэмілітарызуюць» варожае войска, але і забяспечваюць дадатковай тэхнікай украінскае войска. Нядаўна ў Данецкай вобласці яны захапілі расейскі танк Т-72.
Трафейная тэхніка даволі новая і спраўная. Трафеем пахваліліся марскія пяхотнікі 35-й асобнай брыгады марской пяхоты імя контр-адмірала Міхася Астраградскага.
Расейскі танк яны захапілі падчас аднаго з баёў у Данецкай вобласці. Цяпер ён будзе ваяваць на светлым баку – супраць сваіх былых уладальнікаў.
«Воіны 35 асобнай брыгады марской пяхоты імя контр-адмірала Міхаіла Астраградскага ў баях у Данецкай вобласці затрафеілі чарговы танк Т-72 расейска-акупацыйных войскаў. Дзякуй за “лэнд-ліз”, снарады вернем», – адзначылі марпехі.
Яны таксама паказалі трафей відэа.
«Камандзір, трафейчык – як заказвалі: новенькі, свежанькі», – захоплена прыгаворвае воін, які здымае з усіх бакоў танк.