BE RU EN

Бельгійская THALES дапаможа Украіне ў вытворчасці ракет СПА

  • 2.11.2024, 16:09

Падпісаны мемарандум.

Ва Украіны з'явіўся новы магутны партнёр у сферы вайсковай прамысловасці. Падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве з бельгійскай дачкой аэракасмічнага і абароннага гіганта THALES.

Пра гэта паведаміў міністр стратэгічных сфер прамысловасці Украіны Герман Смятанін.

З яго слоў, мемарандум прадугледжвае супольную вытворчасць ракет СПА для перахопу варожых дронаў. І Украіна на гэтым спыняцца не збіраецца.

«Чакаем, што далей супрацоўніцтва пашырыцца да перадачы тэхналогій і камплектуючых да гэтых ракет», – напісаў Смятанін.

Ён удакладніў, што мемарандум дазволіць узмацніць супрацьпаветраную абарону Украіны, абараніўшы крытычныя аб'екты краіны ад расейскіх дронавых атак.

Thales - гэта буйная міжнародная група, якая з'яўляецца адным з сусветных лідараў у галіне высокатэхналагічных развязанняў для аэракасмічнай, абароннай і транспартнай галін.

Апошнія навіны