BE RU EN

У Брытаніі Кансерватыўная партыя абрала новага лідара

  • 2.11.2024, 17:23

Пасля паражэння на летніх выбарах.

Кансерватыўная партыя Брытаніі абрала новага лідара. На галасаванні перамагла экс-міністр гандлю Кімі Бадэнох, паведамляе Sky News.

За Бадэнох прагаласавалі 53 806 сябраў Кансерватыўнай партыі. Яе апанентам быў былы малодшы міністр у пытаннях іміграцыі Брытаніі Роберт Джэнрык. Ён набраў 41 388 галасоў.

- Гэта самы вялікі гонар быць абраным на гэтую пасаду, узначаліць партыю, якую я люблю, партыю, якая дала мне так шмат, - сказала Бадэнох.

Яна таксама падзякавала былому прэм'ер-міністру Брытаніі Рышы Сунаку, якога яна замяніла на пасадзе кіраўніка кансерватараў.

- Ніхто не працаваў больш у такія цяжкія часы, - заявіла Кімі Бадэнох і пажадала Сунаку ўсяго найлепшага ў будучыні.

Сунак у сваю чаргу павіншаваў сваю пераемніцу.

- Я ведаю, што яна будзе выдатным лідарам нашай вялікай партыі. Яна адновіць нашу партыю, будзе бараніць кансерватыўныя каштоўнасці і будзе змагацца з лейбарыстамі, - сказаў Рышы Сунак.

Апошнія навіны