BE RU EN

Кіраўнік МЗС Украіны заклікаў зняць дальнабойныя абмежаванні для краіны

  • 2.11.2024, 20:56

«Шахедаў» становіцца толькі больш.

Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга зноў заклікаў заходніх партнёраў Украіны зняць абмежаванні на ўдары іх зброяй углыб тэрыторыі РФ і прыцягнуць СПА краін-суседзяў да збівання расейскіх ракет і дронаў яшчэ над тэрыторыяй Украіны.

Такую заяву ён апублікаваў у сваім X (Twitter).

Сібіга звярнуў увагу, што за верасень Расея атакавала Украіну 1331 беспілотнікам, гэта значыць у сярэднім іх было 44 за дзень. Паводле вынікаў кастрычніка іх было 1908, а сярэднедзённая колькасць БПЛА вырасла да 62.

- Расея нарошчвае тэрор... Дазвольце нам біць па іх базах і складах у Расеі. Дазвольце партнёрам перахапляць іх у нашым небе. Зніміце ўсе абмежаванні на абарону жыцця ад тэрору, - заклікаў міністр замежных спраў Украіны.

Апошнія навіны