«Тут усё выбухае»: БПЛА масавана атакуюць Падмаскоўе
- 20.11.2024, 16:59
У Каломне раздалася паўторная серыя выбухаў.
Міністэрства абароны Расtі заявіла аб масаваным нападзе дронаў на расtйскія вобласці. У ведамстве даюць справаздачу аб збіцці 42 украінскіх беспілотных лятальных апаратаў самалётнага тыпу.
Так, расейская супрацьпаветраная абарона нібыта знішчыла 35 БПЛА над тэрыторыяй Бранскай вобласці, пяць - над Смаленскай, два - у небе Маскоўскай і па аднаму дрону над тэрыторыямі Курскай, Арлоўскай і Растоўскай абласцей.
Уначы аб гучных выбухах і сірэне пісалі ў сетцы жыхары горада Каломна, што ў Маскоўскай вобласці. Праз некалькі гадзін яны паведамілі аб паўторных гуках выбухаў.
Расейскі Telegram-канал ВЧК-ОГПУ піша, што жыхары Цвярской вобласці назіраюць пралёт дронаў проста ў іх "над галовамі".
Нагадаем, што ўчора ўвечары губернатары Белгарадскай і Варонежскай абласцей паведамілі аб масаваным налёце беспілотных лятальных апаратаў.