Гарадзенец прыдумаў, як зрабіць, каб да яго хутчэй прыехала «хуткая»
- 20.11.2024, 9:17
Пасля лекара давялося пагаварыць і з міліцыянерам.
Гарадзенец схлусіў медыкам, што яго збіла маці дзяўчыны, каб да яго хутчэй прыехала брыгада «хуткай», паведамілі ў МУС.
Мужчына курыў на падаконніку, але не ўтрымаўся і ўпаў на падлогу ў кватэры. Пры падзенні ён пашкодзіў руку. Пацярпелы патэлефанаваў медыкам і сказаў, што яго збіла маці дзяўчыны.
З лякарні паведамленне жыхара Гарадні перанакіравалі ў міліцыю. Там паразмаўлялі з грамадзянінам. Ён расказаў, што схлусіў медработнікам, «каб да яго хутчэй прыехала медыцынская дапамога».