BE RU EN

Каманда Беларусі ў футболе трапіла ў 4-ы кошык пры лёсаванні кваліфікацыі на ЧС-2026

  • 20.11.2024, 11:53

Лёсаванне пройдзе 13 снежня.

Стаў вядомы папярэдні склад кошыкаў пры лёсаванні еўрапейскага адборачнага этапу чэмпіянату свету 2026 года.

Кманда Беларусі патрапіла ў чацвёрты кошык, піша «Трыбуна».

Кошык 1: Францыя, Гішпанія, Партугалія, Бэльгія, Англія, Швайцарыя, Нідэрланды, Італія, Харватыя, Данія, Аўстрыя.

Кошык 2: Украіна, Турцыя, Уэльс, Швэцыя, Вугоршчына, Сербія, Польшча, Грэцыя, Румынія, Славакія, Чэхія, Нарвэгія.

Кошык 3: Шатландыя, Фінляндыя, Славенія, Ірландыя, Албанія, Паўночная Македонія, Грузія, Ісландыя, Паўночная Ірландыя, Ізраіль, Боснія і Герцагавіна, Чарнагорыя.

Кошык 4: Косава, Балгарыя, Люксембург, Беларусь, Арменія, Азербайджан, Эстонія, Казахстан, Кіпр, Фарэрскія астравы, Латвія, Літва.

Кошык 5: Малдова, Мальта, Гібралтар, Андора, Люксембург, Сан-Марына.

Лёсаванне пройдзе 13 снежня.

Матчы групавога этапу пройдуць з сакавіка па лістапад 2025 года.

Апошнія навіны