Экс-кіраўнік МУС Беларусі вядзе бізнэс у акупаваным Марыюпалі
- 20.11.2024, 14:37
Кампанія займаецца збожжам і кармамі.
У былога міністра ўнутраных спраў Беларусі Уладзіміра Навумава ёсць бізнэс у акупаваным Марыюпалі.
У канцы 2023-га былы топ-сілавік стаў уладальнікам 75% дзелі ў зарэгістраванай у Маскве кампаніі "Зорка Фуд". Пра гэта паведамляе «План Б».
Кампанія, якая займаецца збожжам і кармамі, мае філіял у Марыюпалі.
Раней аб "першай беларускай кампаніі" ў Марыюпальскім порце заяўлялі і "ўлады" "ДНР".