Трамп вылучыў на пасаду сталага прадстаўніка ЗША пры NATO былога в. а. кіраўніка Мінюста
- 20.11.2024, 19:57
У камандзе Трампа назвалі Мэцью Уітэкера «моцным ваяром і адданым патрыётам».
Дональд Трамп, які перамог на выбарах прэзідэнта ЗША (уступіць на пасаду 20 студзеня) вылучыў на пасаду новага сталага прадстаўніка Злучаных Штатаў пры NATO Мэцью Уітэкера, паведамляе USA Today са спасылкай на заяву рэспубліканца.
«Мэт - моцны воін і адданы патрыёт, які забяспечыць прасоўванне і абарону інтарэсаў Злучаных Штатаў. Мэт будзе ўмацоўваць стасункі з нашымі хаўруснікамі па NATO і цвёрда стаяць перад тварам пагроз міру і стабільнасці – ён паставіць Амерыку на першае месца», – гаворыцца ў распаўсюджанай заяве Трампа.
Мэцью Уітэкер - былы пракурор у штаце Аёва. За першым тэрмінам Трампа займаў пасаду выканаўцы абавязкаў міністра юстыцыі — генеральнага пракурора ЗША (з 7 лістапада 2018 года да 14 лютага 2019 года).