Арына Сабаленка – сярод прэтэндэнтак на званне тэнісісткі года
- 20.11.2024, 21:24
У мінулым і пазамінулым сезоне ўзнагарода даставалася польцы Ізе Свёнтэк.
Абвешчаны спіс намінантак на прэстыжную прэмію, якая ўручаецца штогод.
У мінулым і пазамінулым сезоне яе ўладальніцай стала полька Іга Свёнтак, прычым паводле вынікаў 2023-га яна абышла беларуску Арыну Сабаленку. Цяпер дзве наймацнейшыя тэнісісткі планеты фігуруюць сярод спашукальніцаў звання найлепшай ізноў.
Cвёнтак сёлета перамагла 5 тытулаў, ні разу не саступіўшы ў фінальных матчах і перамогшы ў тым ліку на «Ралан Гарос». Сабаленка ўзяла два трафеі, два з якіх – на спаборніцтвах «Вялікага шалома».
З полькай і беларускай за ганаровую ўзнагароду таксама спрачаюцца чэмпіёнка выніковага турніру Коры Гаўф з ЗША, кітаянка Чжэн Цыньвэнь, якая заваявала золата Алімпіяды, і італьянка Жасмін Пааліні.