Створаны новы альянс Паўночная група – Украіна, у які ўвойдуць краіны Скандынавіі, Балтыі і Паўночнай Еўропы
- 20.11.2024, 21:29
12 краінаў аб'ядноўваюцца для ўмацавання бяспекі і падтрымкі Украіны.
12 краінаў аб'ядноўваюцца для ўмацавання бяспекі і падтрымкі Украіны ў альянсе Паўночная група – Украіна.
Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны Рустэм Умераў.
«Новыя альянсы падтрымкі Украіны. Пашыраем далягляды: запускаем супрацоўніцтва ў рамках Паўночная група – Украіна», – адзначыў Умераў.
У яго ўвойдуць 12 краінаў.
Нардычныя дзяржавы: Данія, Швэцыя, Фінляндыя, Нарвегія, Ісландыя.
Краіны Балтыі: Эстонія, Латвія, Літва.
А таксама Нямеччына, Нідэрланды, Польшча і Вялікая Брытанія.
«Сёння была першая сустрэча ў такім фармаце. Удзячны майму сябру, міністру абароны Даніі, за лідарства і гасціннасць. Дамовіліся, што наступнае паседжанне ў фармаце Паўночная група – Украіна правядзем ва Украіне. Мелі адкрытую, шчырую і канструктыўную размову з калегамі», – напісаў міністр абароны.
Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі планы на 2025 год, надзённыя патрэбы Украіны і як разам іх забяспечыць максімальна хутка.
Сфакусаваліся на агульных пагрозах, а таксама аснашчэнні баявых брыгадаў цяжкай тэхнікай.
Паводле словаў Умерава, інвестыцыі ва ўкраінскі АПК – асобны прыярытэт. Усё больш краінаў далучаюцца да фінансавання ўкраінскай вытворчасці, у тым ліку і ў рамках дацкай мадэлі: Швэцыя, Нарвегія, Літва.
Таксама ён падзякаваў хаўруснікам за дапамогу, якую яны прапануюць.
Гэтыя краіны – лідары ў падтрымцы Украіны. Яны першымі:
далі асноўныя баявыя танкі заходняга ўзору;
перадалі дальнабойныя боепрыпасы для нанясення ўдараў у тыле ворага;
забяспечылі дальнабойныя сістэмы СПА;
падтрымалі Украіну ў фінансаванні абароннай прамысловасці;
перадалі знішчальнікі F-16.