BE RU EN

У Шчэціне прайшла акцыя пратэсту супраць імпарту ўгнаенняў з Беларусі

  • 20.11.2024, 21:44

Фотафакт.

У Шчэціне адбылася дэманстрацыя ў абарону працоўных месцаў і супраць імпарту ўгнаенняў з Беларусі і Расеі.

Правялі яе прафзвязныя арганізацыі, паведамляе Беларуская рэдакцыя «Польскага радыё». На акцыю прыйшло некалькі сотняў чалавек.

Прафзвязы Grupa Azoty мяркуюць, што бескантрольны імпарт угнаенняў з усходу забівае польскую вытворчасць.

«Працадаўца любымі спосабамі імкнецца скараціць кошт вытворчасці, але мы не ў стане канкураваць з расейскімі і беларускімі вытворцамі. Беларусь і Расея пастаўляюць угнаенні ў Еўропу разнастайнымі шляхамі праз замежныя кампаніі, нават праз Афрыку», – кажа Аркадыюш Паборскі, старшыня прафзвязу Grupa Azoty Zakłady Chemiczne «Police».

Польскія вытворцы заяўляюць, што ўрад занядбаў айчынны сектар вытворчасці ўгнаенняў, таму краіна набывае ў Расеі і Беларусі больш за ўсё ўгнаенняў сярод усіх краінаў Еўразвязу.

Сёлета са студзеня да ліпеня імпарт угнаенняў у Польшчы склаў 717 тысячаў тонаў.

Апошнія навіны