BE RU EN

Ад будынка нічога не засталося: першыя кадры з месца ўдару Storm Shadow па бункеры з генераламі

  • 21.11.2024, 8:41

Штаб з расейскімі і паўночнакарэйскімі вайскоўцамі цалкам разбураны.

Украінскія сілы атакавалі Расею ракетамі Storm Shadow. У Сеціве з'явіліся першыя кадры з паветра, на якіх таксама бачна разбурэнні.

Як паведамляе ВЧК-ОГПУ, удары былі нанесеныя па сядзібе ў Мар'іна Рыльскага раёна Курскай вобласці. Там мог знаходзіцца расейскі вайсковы штаб з вайскоўцамі Паўночнай Карэі.

«На відэа пралёт брытанскіх ракет Storm Shadow, якімі быў нанесены ўдар па Мар'іна Рыльскага раёна Курскай вобласці. Днямі стала вядома, што Брытанія дазволіла наносіць гэтымі ракетамі ўдары ўглыб Расеі», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны