BE RU EN

РФ раніцай выпусціла па Украіне міжкантынентальную балістычную ракету

  • 21.11.2024, 11:08

Украінская СПА знішчыла шэсць ракет Х-101.

Раніцай расейскія войскі выпусцілі па Украіне міжкантынентальную балістычную ракету.

Пра гэта паведамілі ў Паветраных сілах Украіны.

З 5 да 7 раніцы войскі РФ атакавалі Дняпро ракетамі розных тыпаў.

Так, з Астраханскай вобласці РФ была запушчана міжкантытэнтальная балістычная ракета, з Тамбоўскай вобласці з знішчальніка МіГ-31К – аэрабалістычная ракета Х-47М2 «Кінжал», са стратэгічных бамбавікоў Ту-95МС сем крылатых ракет Х-101 (раён пускаў – Валгаград).

«У выніку супрацьпаветранага бою падраздзяленнямі зенітных ракетных войскаў Паветраных Сіл знішчана шэсць ракет Х-101. Па іншых ракетах - без істотных наступстваў.

Інфармацыя аб ахвярах і пацярпелых цяпер не паступала», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны