Байцы ГУВ ударылі па збоі расейцаў у Запарожскай вобласці
- 21.11.2024, 19:50
Быў ліквідаваны ўзвод акупантаў.
Байцы Галоўнай управы выведкі нанеслі ракетны ўдар па збоі расейскіх захопнікаў у Запарожскай вобласці. Быў ліквідаваны ўзвод акупантаў.
Пра гэта паведамляе Telegram ГУВ Мінабароны Украіны.
Як адзначылі ў ГУВ, узвод расейскіх захопнікаў сабраўся на часова акупаванай тэрыторыі Запарожскай вобласці, каб адпрацаваць на палігоне навыкі тактычнай медыцыны і эвакуацыі.
«Збой варожага асабовага складу выявілі воіны ГУВ і надумалі дадаць маскавітам практычны складнік - сродкамі АВВ «Таўрыя» нанеслі па палігоне ракетны ўдар», - распавялі выведнікі.
У выніку ўдару ўзвод расейцаў панёс страты забітымі і цяжкапараненымі, якіх ніхто не спяшаўся ратаваць.