BE RU EN

Байдэн абурыўся праз ордэр МКС на арышт Нэтаньяху і Галанта

  • 22.11.2024, 11:20

Прэзідэнт ЗША паабяцаў далейшую падтрымку Ізраілю.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн назваў абуральнымі ордэры Міжнароднага крымінальнага суда на арышт прэм'ера і экс-міністра абароны Ізраілю. Ён паабяцаў далейшую падтрымку Ізраілю.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Белага дома.

«Выдача МКС ордэраў на арышт ізраільскіх лідараў абуральная. Дазвольце мне яшчэ раз дакладна заявіць: на што б не намякаў МКС, паміж Ізраілем і ХАМАС няма раўназначнасці - ніякай», - гаворыцца ў заяве Байдэна.

Байдэн дадаў, што ЗША заўсёды будуць стаяць на баку Ізраіля супраць пагроз яго бяспецы.

Напярэдадні Міжнародны крымінальны суд (МКС) выдаў ордэры на арышт прэм'ер-міністра Ізраіля Біньяміна Нэтаньяху і былога міністра абароны Ёава Галанта.

Апошнія навіны