Пентагон: Расея апавясціла ЗША незадоўга да запуску ракеты
- 22.11.2024, 11:34
Вашынгтон заявіў аб гатоўнасці падтрымліваць Украіну і надалей.
Расея папярэдзіла Злучаныя Штаты па каналах зніжэння ядзерных рызык незадоўга да запуску балістычнай ракеты «Арэшнік» у чацвер, 21 лістапада. Пра гэта заявіла прадстаўніца прэс-службы Пентагона Сабрына Сінгх, паведамляе Bloomberg.
«Расея сапраўды запусціла эксперыментальную балістычную ракету сярэдняй далёкасці», – сказала яна.
У адказе на пытанне пра рэакцыю ЗША на ўдар Сінгх адзначыла, што «мы сканцэнтраваныя на тым, каб працягваць надаваць Украіне неабходную падтрымку».