У дзвюх абласцях Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі
- 22.11.2024, 14:18
Праз снегапад і галалёдзіцу.
У суботу, 23 лістапада, у Магілёўскай і Гомельскай абласцях абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
Уначы ў гэтых рэгіёнах чакаюцца снегапад і галалёдзіца. Тэмпература ў цёмны час дня будзе ад -4 да +1°С.
У іншых абласцях уначы можа быць яшчэ халадней - да -7°С. Галалёдзіца таксама магчымая на Віцебшчыне, Меншчыне і Гарадзеншчыне. Там, дарэчы, абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.