BE RU EN

Politico: Кіеў хоча атрымаць ад Байдэна ракеты Tomahawk

  • 22.11.2024, 15:20

Адыходзячы прэзідэнт ЗША можа «гучна бразнуць дзвярыма».

Украіна мае намер запытаць у пакуль што дзейнай адміністрацыі Джо Байдэна крылатыя ракеты Tomahawk для ўдараў углыб расейскай тэрыторыі. Пра гэта паведамляе Politico са спасылкай на намесніка старшыні камітэта Вярхоўнай рады Украіны ў пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і выведкі Ягора Чарнёва.

Ва Украіне натхнёныя зняццем абмежаванняў на ўдары па Расеі ракетамі ATACMS. Кіеў надумаў паспрабаваць «даціснуць» Байдэна ў дачыненні да крылатых ракет Tomahawk, тым больш што гэтая просьба будзе не першай.

Зяленскі ўжо запытваў пастаўку гэтых ракет у сваім так званым “плане перамогі”. Кіеў спяшаецца паспець да інаўгурацыі Трамп атрымаць усё, што магчыма.

«Ён (Чарнеў) заявіў, што яны (украінцы) могуць пачаць падштурхоўваць адміністрацыю Байдэна да таго, каб дазволіць ім выкарыстоўваць... «Тамагаўкі» для ўдараў па расейскіх абаронных заводах па-за дасяжнасцю Украіны», - піша выданне.

Тым часам амерыканцы пацвярджаюць, што ракет Tomahawk ва Украіны няма, але казаць аб тым, што яны не з'явяцца, не трэба. Байдэн, які сыходзіць у адстаўку, можа гучна «бразнуць дзвярыма».

Апошнія навіны