BE RU EN

Туск: Вайна ўступае ў вызначальную фазу

  • 22.11.2024, 16:43

Польскі прэм'ер мяркуе, што рызыка глабальнага канфлікту цалкам рэальная.

Апошнія падзеі сведчаць аб рэальнай рызыцы ўзнікнення глабальнага канфлікту, заявіў сёння прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск пасля таго, як Расея запусціла гіпергукавую балістычную ракету сярэдняй далёкасці па Дняпры.

Пуцін паведаміў, што ўдар быў адказам на тое, што ЗША і Вялікабрытанія дазволілі Кіеву атакаваць расейскую тэрыторыю з дапамогай сучаснай заходняй зброі, што, паводле ягоных слоў, надало канфлікту «элементы глабальнага характару», адзначае Reutershttps.

«Канфлікт набывае драматычныя маштабы. Апошнія некалькі дзясяткаў гадзін паказалі, што пагроза глабальнага канфлікту з'яўляецца сур'ёзнай і рэальнай», - сказаў Туск.

Апошнія навіны