Палігон, адкуль расейцы запусцілі новую ракету, атакавалі беспілотнікі УСУ
- 22.11.2024, 17:14
Два дроны дасягнулі цэлі.
Ракетны палігон Капусцін Яр у Астраханскай вобласці, адкуль краіна-агрэсарка Расея запусціла па Дняпры новую балістычную ракету, раніцай 21 лістапада атакавалі БПЛА. Аб гэтым паведамляе Telegram-канал Astra са спасылкай на крыніцы.
Са слоў суразмоўцаў Astra, сама меней два дроны не былі збітыя і нанеслі ўдары па 105 пляцоўцы палігона. Кіраўнік рэгіёну 21 лістапада сцвярджаў, што расейцы змаглі «здушыць РЭБ і ліквідаваць» частку БПЛА, а іншую частку нібыта збілі сілы СПА. Паводле ягонай версіі, «пры падзенні збітага беспілотніка адбыўся пажар», у выніку якога няма пашкоджанняў.
З інфармацыі Astra, Капусцін Яр ужо падвяргаўся нападу 9 ліпеня 2024 гады.