СМІ: УСУ плануюць перайсці на корпусную сістэму
- 22.11.2024, 23:59
Што гэта значыць.
Узброеныя сілы Украіны павінны прадставіць канцэпцыю рэфармавання і рэарганізацыі УСУ, якая прадугледжвае пераход з брыгаднай на карпусную сістэму, у канцы лістапада. Пра гэта NV паведаміла крыніца ва УСУ.
Згодна з канцэпцыяй, украінскае войска павінна перайсці сістэму корпус - брыгада.
Са слоў суразмоўцы выдання, такая сістэма дазволіць істотна зэканоміць чалавечы і матэрыяльны рэсурс.
У той жа час пераход на дывізіённую сістэму значна даражэйшы і патрабаваў вялікіх чалавечых, фінансавых і матэрыяльных рэсурсаў. Цяпер Украіна не можа сабе гэта дазволіць.
Крыніца адзначыла, што УСУ мае патрэбу ў рэфармаванні, бо многія органы былі створаны на часовай аснове, а некаторыя афіцэры могуць не ведаць сваіх падначаленых, асаблівасці сваіх брыгад.
19 лістапада камандзір 12 брыгады спецыяльнага прызначэння Нацгвардыі Азоў, Герой Украіны Дзяніс Пракапенка заклікаў змяніць працэдуру кіравання войскамі і стварыць у Сілах абароны дывізіі/армейскія карпусы.
Паводле ягоных слоў, стратэгічныя памылкі ў планаванні немагчыма кампенсаваць на тактычным узроўні, калі супраціўнік мае перавагу практычна ва ўсім.