BE RU EN

Палкоўнік УСУ: Украіна знайшла болевую мясціну Пуціна

  • 22.11.2024, 20:27

У расейцаў могуць з'явіцца праблемы.

Крамлёўскі дыктатар Пуцін панікуе праз дазвол Украіне ад ЗША на прымяненне дальнабойных ракет ATACMS па тэрыторыі Расеі. Гэта будзе мець сур'ёзны ўплыў на хаду баявых дзеянняў.

Такія дальнабойныя і высокадакладныя сродкі паразы, як ATACMS, могуць працаваць па варожай лагістыцы. Палкоўнік запасу УСУ, лётчык-інструктар, ваенны эксперт Раман Світан агучыў «24 Каналу» меркаванне, што можа ўзнікнуць сітуацыя, калі акупантам не будзе чым наступаць.

У Пуціна істэрыка

Раман Світан адзначыў, што зараз ідзе вайна не войскаў, а лагістыкі. У першыя некалькі месяцаў ваююць войскі, у якіх ёсць дастатковая колькасць баявога запасу, далей пачынаюць ваяваць лагістыкі. Калі ёсць магчымасць уплываць на лагістыку, то войска, прынамсі, напалову ці нават на 2/3 адразу страчвае сваю баявую падрыхтаванасць.

У Пуціна зараз істэрыка, таму што яму распавялі, што такое ATACMS і кантроль 300-кіламетровай зоны. За 100 кіламетраў можна наладзіць лагістыку і абсталёўваць часткі ў рэжыме нападзення, пры наступальных аперацыях. Але калі пад кантролем знаходзіцца 300 кіламетраў, то наступальныя аперацыі абсталёўваць ужо проста немагчыма.

- Армейскіх запасаў стае на паўтара - два тыдні пры наступальных аперацыях. Калі ў нас будзе дастатковая колькасць ракет, мы будзем увесь час працаваць, як гэтыя 2 дні, то ў расейцаў будзе вялікая праблема. Праз паўтара - два тыдні гэтыя праблемы ўжо пачнуцца з абсталяваннем. У іх не будзе чым наступаць, - растлумачыў ваенны экспэрт.

Пры такіх абставінах лагістыку можна трымаць толькі ў рэжыме абароны. А вось наступаць сапраўды будзе немагчыма. Праца па лагістыцы - гэта сур'ёзная праблема для ворага.

- Думаю, мы працягнем гэта рабіць, бо знайшлі болевую мясціну ў Пуціна. Яго істэрыка цяпер кажа, што гэта менавіта тая балявая мясціна, на якую варта было націснуць яшчэ 2 гады таму, - дадаў палкоўнік запасу УСУ.

Нагадаем, у ЗША 19 лістапада афіцыйна пацвердзілі выдачу дазволу Украіне на ўдары дальнабойнай зброяй углыб Расеі.

Апошнія навіны